Якую краіну прадстаўляюць гарадзенскія чыноўнікі? Знайшлася разгадка дзіўнага герба


У гарадзенскім аблвыканкаме абрысы Беларусі паставілі «з ног на галаву». Гэта не адзіны выпадак, калі дзяржсімволіка выглядае далёка не паводле эталону.

Ablvykankam, Horadnia (3)

«Перавернутая Беларусь» вісіць у зале, дзе праходзяць паседжанні і прымаюць замежныя дэлегацыі.

IMG_9445 3На дзіўныя абрысы Беларусі на фотаздымках з гарадзенскага аблвыканкаму звярнулі ўвагу інтэрнаўты. Мапа, змешчаная на дзяржаўным гербе, нагадвала ці тое абрысы БССР да 1939 году (без Заходняй Беларусі), ці тое Генеральную акругу Беларусь у 1941-44 гадах, то бок пад нямецкім панаваннем. І ў першым, і ў другім выпадку краіна акурат была выцягнутая з поўначы на поўдзень.

13412904_10204711936116805_2597306083064024476_n

Усё аказалася значна прасцей. Контуры Беларусі на гербе… павярнулі на 90 градусаў па гадзіннікавай стрэлцы. У сталінскія часы такі ўчынак аўтара выявы найхутчэй палічылі б ідэалагічнай дыверсіяй. У нашым выпадку ўсё выглядае на звычайную нядбайнасць ды абыякавасць.

kabiniet Tozika

У поле зроку журналістаў ужо неаднаразова траплялі дзіўныя абрысы Беларусі на гербах, якія знаходзяцца ў дзяржустановах. Гэта і Беларусь у форме трохкутніка ў кабінеце намесніка прэм’ер-міністра Анатоля Тозіка.

dom presy

І Беларусь у «межах БНР» у менскім Доме прэсы…

palac kultury hluchich, Horadnia

У Горадні з гэтай нагоды, дарэчы, «праславіўся» дзяржаўны герб у Палацы культуры Цветліту: там Беларусь наагул нагадвае абрысы Кіпру.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў