Як жыхары Кіева рыхтуюцца «партызаніць»


Шараговыя ўкраінцы гатовыя ўзяць у свае рукі вырашэнне пытанняў бяспекі. Групы добраахвотнікаў вывучаюць асновы вайсковай падрыхтоўкі і аказання медычнай дапамогі на полі бою.

Чальцы атраду самаабароны «Белы Воўк» рыхтуюцца да магчымага расейскага ўварвання ў Кіеў.

«Я – цывільная асоба, а адказ на пытанне, да чаго мы рыхтуемся, досыць простае. Рыхтуемся да вайны, якая ўжо ідзе, – гаворыць адзін з удзельнікаў трэнаванняў Андрэй. – Нягледзячы на тое, што вайна ідзе досыць даўно, расейскія дэсант на Кіеў будзе вялікай неспадзяванкаю для ўсіх. Мне чамусьці так падаецца. І тут пытанне, якія задачы будуць вырашацца. Я думаю, што пэўныя лакальныя задачы ў пэўным раёне мы здольныя выконваць».

Атрад самаабароны адпрацоўвае дзеянні пры абароне і штурме будынку, асновы выкарыстання агняпальнай зброі, рукапашны бой, тактыку бою ў гарадскіх умовах.

«Я сумняюся, што мы маемся бязглуздзіцай. Хто не верыць – запрашаем на ўсход, паглядзіць, што адбываецца на тым баку. Пабачыць, якія там «шахцёры» і гэтак далей», – дадае Аляксандр, 37-гадовы працаўнік у сферы IT.

Групы самаабароны складаюцца з прадстаўнікоў розных прафесій – ад праўнікаў і офісных працаўнікоў да бізнесоўцаў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў