Як з трону «Гульняў Прастолаў» трапіць на базу штурмавікоў з «Зорных войнаў»

photo

V фэст фантастыкі, фэнтэзі, коміксаў ды кампютэрных гульняў «UniСon» чакалі ўжо не адзін месяц шматлікія фаны ня толькі з Менску, Беларусі, але і нават некаторыя госці з суседніх краінаў. Квіткі на фэст большасць гледачоў ды касплэеры набылі яшчэ ў ліпені ды жніўні, але арганізатары фэст перанеслі на канец кастрычніка ў СКА «Уручча».

Акрамя вялікай колькасці ўдзельнікаў ды традыцыйных дэфіле-выступаў касплэераў, фотакасплэю і фанарту фестываль абяцаў усім прысутным адразу некалькі сектараў з асобнымі стэндамі ды фотазонамі. Кожны жадаючы мог бясплатна сфатаграфавацца, паразмаўляць і нават згуляць у гульню са сваймі ўлюбёнымі героямі.

unicon_22

Цікавымі ў праграме фэсту выглядалі сустрэчы і майстар-класы з вядомымі пісьменнікамі, сцэнарыстамі, грымёрамі фэнтэзійных фільмаў ды арганізатарамі іншых касплэй-фэстываляў, а таксама выступы на сцэне музычных гуртоў.

unicon_16
Прыемным сюрпрызам стаўся адзін з экспанатаў «Uniconа» – легендарнага аўтамабіля «DeLorean» з трылогіі «Назад у Будучыню». Некаторыя іншыя стэнды ўдзельнікаў выглядалі сапраўды прыгожа. Рэшта ж праз недахопу сродкаў ды, магчыма, і часу, былі аформленыя зусім па-аматарску.

unicon_08
Аднак «UniCon» – гэта перш за ўсё некамерцыйны фэст, вандроўка з аднаго сусвету ў іншы, дзе кожны можа напрыклад трапіць з трону «Гульняў Прастолаў» адразу на базу штурмавікоў з «Зорных войнаў», а потым у шацёр да хобітаў з «Уладара Пярсцёнкаў».


Глядзіце ўсе фота з фэсту «UniСon»

Вячаслаў Радзіміч, belsat.eu
Фота аўтара

Глядзі таксама
Каментары