Як выглядае армянскі гнеў?


Што значыць «паставіць пытанне рубам» у Ерэване? Адкуль у армянаў узялася адвага? Хто каго ў Арменіі спрабуе абдурыць? Ці можна дамагчыся пераменаў без кардынальнай змены ўлады? Чым адрозніваецца армянскі і беларускі рэжымы? Пры чым тут Расея, ЕўрАзЭС і Нагорны Карабах?

Падрабязнасці ў рэпартажы Сяргея Пелясы – «Арменія. Спроба гневу».

Пратэсты ў Арменіі («Рэвалюцыя разетак») пачаліся 17 чэрвеня 2015 года мірным страйкам. Галоўнай прычынай пратэстаў першапачаткова было павышэнне тарыфаў на электраэнергію на 16,5 %, пазней сталі гучаць антыкарупцыйныя лозунгі і патрабаванні сыходу ў адстаўку дзейнага ўраду. 23 чэрвеня пратэсты перараслі ў масавыя закалоты. Найбольшага накалу пратэсты дасягнулі ў Ерэване.

9 ліпеня пратэсты ў армянскай сталіцы прыпыніліся, але ў пятніцу, 11 верасня, аднавіліся. Аднак паліцыя адціснула мітынгоўцаў з праезнай часткі праспекта маршала Баграмяна і затрымала каля 10 чалавек.МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў