Як у Сібіры бʼюць цэглу на жываце


Чальцы Пакроўскага вайсковага клубу для моладзі, які дзейнічае ў сібірскім сяле Бярозаўка, правялі трэнаванне.

Лідар клубу Андрэй Крапітус падчас трэнавання трушчыў малатком кучу цэглы на жыватах іншых чальцоў клубу. Вайсковая суполка дзейнічае ў сяле Бярозаўка каля Краснаярску з 2008 года. Андрэй Крапітус быў раней сяржантам паветрана-дэсантных войскаў. Цяпер ён паставіў трэнаваць моладзь, каб падрыхтаваць іх да службы ў войску.

МЯ, belsat. Фота Reuters/Ilya Naymushin

Стужка навінаў