Як кандыдат юрыдычных навук прыдумала беларускіх «Барбі» ў вышыванках


Вольга Бадакова пачала збіраць лялькі яшчэ ў дзяцінстве. Цяпер у ейнай калекцыі больш за 100 экзэмпляраў, траціна з якіх – гэта лялькі «Дыяны», якіх выраблялі ў Магілёве. З’явіліся ў гэтым зборы і новыя лялькі, апранутыя з беларускім нацыянальным каларытам.

Сюжэт праграмы «54%», якая выходзіць на «Белсаце» кожны другі тыдзень у сераду а 22:05. Глядзець праграму можна ў жывой трансляцыі на нашым сайце, а таксама ў архіве праграмаў.

«Дыяна – гэта адзіная лялька айчыннай вытворчасці, якая ёсць аналагам «Барбі», – падкрэсліла калекцыянерка. Кожная «Дыяна» ўнікальная яшчэ і праз тое, што расфарбаваная ўручную.

«Купляючы ляльку з ручной расфарбоўкай вы можаце быць на 100% упэўненыя, што ніхто больш не будзе мець такой лялькі, бо кожны раз яна атрымліваецца іншай. Колькі ўжо ў руках я ператрымала «Дыянаў» – ёсць падобныя, але энергетыка іншая, тут адчуваецца энергетыка мастака, адчуваецца душа», – распавяла «Белсату» спадарыня Бадакова.

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

Беларускія лялькі мелі сваіх прыхільніцаў і ў Расеі, Украіне ды Казахстане. Праз інтэрнэт яны прасілі Вольгу Бадакову набыць «Дыяны» і выслаць ім поштаю. У траўні 2014 года калекцыянерка даведалася, што кіраўніцтва магілёўскай фабрыкі «БелЛялька» спыняе вытворчасць «Дыянаў». «Прычынаю было тое, што кітайскія танныя аналагі яе проста выцеснілі. Гэта, канешне, было для нас усіх шокам, бо ў той момант, калі «Дыяна» расцвіла, мы знайшлі яе новыя вобразы, яна стала папулярнай ва ўсіх краінах СНД, яе вытворчасць зачынілі», – згадала калекцыянерка.

Спадарыня Бадакова разумела: каб выратаваць унікальную беларускую ляльку, фабрыцы трэба было прапанаваць нешта кардынальна новае.

[vc_single_image image=”4″ img_size=”large”]

«Я пачала аналізаваць, чаго не хапае ў лялечным свеце і лялечнай індустрыі. Тут у мяне з’явілася адна думка. Я даўно збіраю «Барбі» розных нацыянальнасцяў, бо вытворца «Барбі» выпускае серыю «Лялькі свету, дзе прадстаўленыя лялькі ў нацыянальных касцюмах, у нацыянальных вобразах. Я сабрала амаль усе краіны, прадстаўленыя ў гэтай калекцыі, але мяне бянтэжыў адзін факт – там няма Беларусі. Усё, што заўгодна, – ад Кеніі да Марока – гэта ёсць, а Беларусі няма. Мяне гэта заўсёды крыху крыўдзіла», – прызналася аматарка лялек з навуковай ступенню кандыдата юрыдычных навук.

Каб ліквідаваць гэты прабел, калекцыянерка папрасіла вядомую краўчыху пашыць для адной з беларускіх «Дыянаў» беларускі нацыянальны касцюм. Гэтак жанчына дапоўніла калекцыю «Барбі» ў нацыянальных строях розных краінаў лялькаю ў беларускім касцюме. «І тут у мяне ўзнікла думка паставіць гэта на завадскую аснову. Я прапанавала фабрыцы ідэю «Дыяны-беларусачкі», – распавяла спадарыня Бадакова.

[vc_single_image image=”6″ img_size=”large”]

У жніўні 2014 года кіраўніцтва магілёўскай «БелЛялькі» зацвердзіла дзве новыя серыі – «Дзяўчо Купалінку» і «Спадарыню Васіліну», якія фактычна трапілі ў крамы.

«Я хачу, каб гэтую ляльку ацаніла як мага больш калекцыянераў, а па-другое мне хочацца, каб акрамя замежных гасцей, гэтую ляльку ацанілі дзеці. Хацелася, каб мы яе паднеслі так, каб ёю зацікавіліся дзеці і іхныя бацькі, і мы выцеснілі кітайскія аналагавыя лялькі сваймі роднымі, бяспечнымі ды экалагічнымі «Дыянамі», – адзначыла калекцыянерка.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў