Як дзеці ўцекачоў з Украіны вучаць беларускую мову


 Глядзець поўнае выданне праграмы «Рэпартэр»

У пошуках лепшай долі прыехалі ў Берасце жыхары ўкраінскага гораду Славянск з Данецкай вобласці. Святлана Даўгаполава разам з дзецьмі атрымала з дапамогаю прадстаўніцтва ААН і Чырвонага Крыжа ўсе неабходныя дакументы, каб прыбыць на беларускую тэрыторыю.

Спадарыня Святлана кажа, што вельмі ўдзячная беларусам, якія дапамагаюць ёй. Дачка Святланы Даўгаполавай – Наста, вучыць беларускую мову і ўзгадвае перажытыя моманты вайны.

«Я прачнулася а пятай гадзіны раніцы ад дзіўных гукаў. У нашым агародзе лятаў верталёт, хадзілі стралялі з аўтаматаў. Нам было вельмі страшна, мы хаваліся пад ложкамі, каб у нас не патрапіла» – дзеліцца ўспамінамі Наста Даўгаполава.

Адзінае пытанне, якое пакуль не вырашанае, – гэта працаўладкаванне шматдзетнай жанчыны. Як пачаць жыццё з нуля і чаму з Данецкай вобласці ўцякаюць украінцы – глядзіце ў сюжэце.

ГВ, Belsat.eu

Стужка навінаў