Я – Шарлі і ты – Шарлі


Дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы французскіх гарадоў, каб прыняць удзел у дэманстрацыях у памяць ахвяраў парыжскай разні.

Каля 20-30 тысяч чалавек моўчкі прайшлі па вуліцах Ніцы і Арлеана.

У нядзелю ў сталіцы Францыі пройдзе «Рэспубліканскі марш». У ім могуць прыняць удзел каля мільёна чалавек. Да маршу далучацца кіраўнікі шэрагу дзяржаў.

11 студзеня ў Парыж прыедзе прэм’ер Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмэран, кіраўнік італьянскага ўраду Матэа Рэнце і кіраўнік Еўрапейскага савета Дональд Туск. Пра свой удзел у маршы заявілі прэм’ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой, прэм’ер-міністр Бельгіі Шарль Мішэль і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель.

Беларусь на «Рэспубліканскім маршы» памяці ахвяраў тэракту будзе прадстаўляць пасол Павал Латушка.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары