«Вызваліце палітычных!»


Прэзідэнцкая кампанія ідзе, а за кратамі застаюцца яшчэ пяць палітычных зняволеных, у тым ліку былы кандыдат на прэзідэнта Мікола Статкеівч. Жонка палітыка Марына Адамовіч стварыла ініцыятыўную групу на падтрыманне, але яе не зарэгістравалі.

Час перад выбарамі выкарыстоўваюць яшчэ і для таго, каб звярнуць увагу грамадства на праблему палітвязняў у Беларусі. Салідарнасць ужо выказалі вядомыя беларускія дзеячы палітыкі і культуры.

А вось лідар Аб’яднанае грамадзянскае партыі ды прэтэндэнт у кандыдаты на прэзідэнцтва Анатоль Лябедзька зладзіў у цэнтры Менску пікет салідарнасці як з палітзняволенымі, гэтак і са сваякамі некалі выкрадзеных ды зніклых палітыкаў і журналіста Змітра Завадскага.

Палітвязень Мікола Статкевіч звярнуўся да тых, хто пастанавіў пайсці на выбарчыя ўчасткі, з-за кратаў. Ён заклікае зрабіць у бюлетэнях для галасавання допіс, які б сведчыў пра непрыманне палітыкі існага рэжыму.

Удзельнікі ініцыятыўнай групы Статкевіча лічаць адмову ў рэгістрацыі чарговым парушэннем правоў чалавека. А таму яны абяцаюць працягваць сваю дзейнасць да вызвалення апошняга палітвязня Беларусі.

Настасся Храловіч, «Белсат»

Стужка навінаў