Вытворца прыкладання «Snapchat» выпусціў сонечныя акуляры з убудаванай камерай

video

Кампанія «Snapchat», галоўным прадуктам якой зʼяўляецца аднайменнае мабільнае прыкладанне для абмену фатаграфіямі і кароткімі відэа, выпусціла стыльныя акуляры з убудаванай камерай.

Гаджэт пад назвай «Spectacles» трапіць у продаж ужо ў гэтым годзе і будзе каштаваць $ 130. Убудаваная камера дазволіць запісваць 10-секундныя відэа.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары