Вынікі спецаперацыі ў Грозным: 19 трупаў, знішчаны Дом друку, гандлёвы цэнтр і школа


Рамзан Кадыраў заявіў пра ліквідацыю ўзброеных людзей, якія ў ноч на 4 снежня напалі на блокпост паліцыянтаў у сталіцы Чачэніі. Па неафіцыйных дадзеных забіта ад 70 да 80 праваахоўнікаў.

Дзесяць супрацоўнікаў паліцыі загінулі і 28 былі параненыя падчас спецаперацыі ў Грозным, пасля таго як на горад здзейсніла напад група баевікоў, паведаміў расейскі Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт.

Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў заявіў, што ў выніку спецаперацыі было забіта 9 баевікоў. Фотаздымак аднаго з забітых Кадыраў размясціў у сваім «Instagram».

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Партал «Kavkazcenter.com» публікуе размову з супрацоўнікам праваахоўных органаў Чачэніі, які кажа пра 70-80 забітых ў выніку начных баёў.

Паводле чачэнскай карэспандэнткі ВВС Асі Мышыевай ля будынку школы, дзе былі заблакаваныя ўзброеныя людзі, чуваць стрэлы.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў