Выйшаў трэйлер «Защитников» – расейскага фільму пра супергерояў з СССР

video

Выйшаў паўнавартасны трэйлер фантастычнага фільму «Защитники» рэжысёра Сарыка Андрэасяна. Сюжэт стужкі будуецца на аналогіі з амерыканскімі фільмамі пра герояў коміксаў са звышнатуральнымі здольнасцямі.

Фільм распавядае пра атрад супергерояў, створаны ў СССР падчас Халоднай вайны. У атрад увайшлі прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў СССР, якія доўгі час хавалі, кім яны ёсць на самай справе. Аднак у цяжкі для Расеі час яны вырашаюцца ўзяцца за справу.

Асноўнымі персанажамі фільма зʼяўляюцца Арсус (чалавек-звер, волат з Сібіры), Хан (чалавек-вецер, які валодае ўсімі відамі ўсходніх адзінаборстваў), Лер (чалавек-зямля, які мог бы кіраваць камянямі і глебамі) і Ксенія (чалавек-вада, якая надзвычай гнуткая і вытпымалая). У галоўных ролях зняліся Антон Пампушны, Санжар Мадзіеў, Себасцьян Сісак Грыгаран і Аліна Ланіна.

Фільм выйдзе 23 лютага 2017 года.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары