Выбухі на буйным складзе боепрыпасаў у Вінніцы, якія прызналі дыверсіяй, спыніліся


Адкрытых агмянёў гарэння і выбухаў боепрыпасаў на тэрыторыі складу няма. Пра гэта паведамляе дзяржаўная служба па надзвычайным сітуацыям у Вінніцкай вобласці.

Пачалі працаваць школы і садкі.

Фота vn.dsns.gov.ua

Піратэхнікі абследавалі на наяўнасць выбухованебяспечных прадметаў 18,3 тысячы гектараў з 30,4 тысяч. Цяпер мясцовасці за межамі населеных пунктаў у 10-кіламетровай зоне вакол арсенала ачышчаюць ад выбухованебяспечных прадметаў.

«Падчас правядзення прац па гуманітарным размініраванні выявілі, канфіскавалі і перадалі прадстаўнікам 48 арсенала 720 выбухованебяспечных прадметаў», – сказана ў паведамленні.

26 верасня ў Вінніцкай вобласці здарыўся маштабны пажар на складах боепрыпасаў вайсковай часткі Узброеных сіл Украіны, размешчанай у пасёлку Калінаўка ў 20 км ад Вінніцы. Па факце пажару і выбухаў вайсковая пракуратура Украіны распачала крымінальную справу па артыкуле «дыверсія».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў