Выбух на шахце імя Засядзькі ў Данецку. Каля 30 асобаў задыхнуліся або згарэлі пад заваламі


[vc_single_image image=”0″ img_size=”large”]

Па непацверджанай інфармацыі каля 50 чалавек пакуль не могуць выбрацца на паверхню.

Паводле інфармацыі Міністэрства надзвычайных сітуацыяў гэтак званай «Данецкай народнай рэспублікі», у выніку трагедыі загінула адна асоба, 11 атрымалі раненні.

«Скажыце, што з нашымі роднымі? Ніхто нічога не кажа. Яны ўсе загінулі? Ну калі ласка, скажыце!», – лямантуе жонка аднаго з шахцёраў, ля ўваходу ў шахту.

Прадстаўнікі ДНР не пускаюць горна-выратавальныя брыгады на месца здарэння. Украінскі ўрад звярнуўся да Расеі з просьбай прапусціць на шахту 60 выратавальнікаў, – паведамляе unian.net.

У лістападзе 2007 года на шахце імя Засядзькі адбылася самая вялізная катастрофа ў гісторыі Данбасу – у ёй загінуў 101 шахцёр.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў