«Вясна» зладзіла прэс-канферэнцыю са сваякамі затрыманых (глядзіце стрым)


 


Прэс-канферэнцыя, 2 частка

На сустрэчы з журналістамі выступілі Аляксандра Барсток, Юлія Бурштановіч, Наста Дашкевіч, Аляксей Кавальчук і Ніна Шыдлоўская. У канферэнцыі ўзяў удзел юрыст ПЦ «Вясна» Валянцін Стэфановіч.

У офісе праваабарончага цэнтру «Вясна» адбылося спатканне некаторых сваякоў затрыманых па справе падрыхтоўкі закалотаў.


13:38 Наста Дашкевіч заявіла, што ўсіх маладафронтаўцаў са «спісу 26-ці» – а гэта прынамсі шэсць асобаў –трымаюць у СІЗА на Валадарскага.

13:22 Валянцін Стэфановіч звяртаецца ад імя ўсіх беларускіх праваабаронцаў да ўладаў спыніць істэрыю і запалохванне людзей праз дзяржаўныя медыі.

13:14 Выступае жонка Сяргей Барстка, Аляксандра.

Справу аб «арганізацыі масавых беспарадкаў» распачаў КДБ. 21 і 22 сакавіка па гэтым абвінавачанні спецслужбы затрымалі 26 чалавек і правялі 29 вобшукаў.


Прэс-канферэнцыя, 1 частка

Некаторыя з затрыманых знаходзяцца ў СІЗА КДБ.

26 крымінальных справаў

У гэтак званай справе аб падрыхтоўцы да масавых закалотаў усё новыя затрыманні. Калі пачалося з колішніх чальцоў «Белага легіёну», то цяпер да спісу маланкава дадаюцца прадстаўнікі «Маладога фронту»: Зміцер Дашкевіч, Раман Васільеў, Уладзімір Яроменак, Зміцер Крамянецкі. Спіс увесь час абнаўляе праваабарончы цэнтр Вясна, у ім 26 асобаў. Застрашэнне падмацоўваецца і ў інфармацыйнай плашчыні.

Што за зброю паказваюць дзяражўныя тэлеканалы?

Галоўная ўвага дзяржаўных тэлеканалаў дасталася Віктару Данілаву і ягонаму быццам бы баявому арсеналу. Паводле экспертаў у рэпліках, ці копіях баявой зброі, зразумець з апублікаваных відэа, што перад намі (ці рэальная зброя, ці макеты стрэльбаў або стрэльбы, пазбаўленыя сваіх баявых функцый), вельмі складана.

«Я бачу калекцыянера, ці ён займаецца страйкболам, ці зброяй, якая пазбаўленая сваёй функцыянальнасці і здольная стрэліць, бо напрыклад ствол заліты, або няма ўдарніка. Тады яна не да выкарыстання ў баявых маэтах. Але сцвердзіць гэта складана, не маючы гэтай зброі ў руках», – зазначыў Александэр Лукасік, кансультант парамілітарнай крамы.

ДД

Глядзі таксама
Каментары