Вярхоўны суд Расеі забараніў «Сведкі Іегавы»


«Сведкі Іегавы» ад 20 красавіка прызнаныя экстрэмістскай арганізацыяй на тэрыторыі Расеі. Вярхоўны суд пастанавіў забараніць дзейнасць гэтай арганізацыі.

Разгляд справы распачаўся 5 красавіка.

Напрыканцы сакавіка Міністэрства юстыцыі Расеі прыпыніла дзейнасць кіраўніцкага цэнтру «Сведкаў». Мінюст сцвярджае, што арганізацыя распаўсюджвае экстрэмістскую літаратуру.
Сведкі Іегавы падалі сустрэчны пазоў у бок Мінюста. У пазове яны патрабавалі прызнаць арганізацыю ахвярай палітычных рэпрэсіяў. Вярхоўны суд адмовіў у прыняцці пазову праз парушэнне правілаў падсуднасці.

Паводле рашэння суду, арганізацыя будзе ліквідаваная, ейная маёмасць – канфіскавана на карысць дзяржавы.

Прадстаўнікі арганізацыі будуць абскарджваць рашэнне.

«Сведкі Іегавы» – міжнародная рэлігійная арганізацыя, паслядоўнікамі якой у свеце зʼяўляюцца амаль 7 млн. чалавек, у Расеі іх каля 300 тысяч.

Арганізацыя зарэгістраваная ў РФ у 1991 годзе. Яе паслядоўнікі лічаць сябе праўдзівымі хрысціянамі. РПЦ ж разглядае «Сведак Іегавы» як дэструктыўную рэлігійную арганізацыю.

ВД, паводле meduza.io

Глядзі таксама
Каментары