Вугоршчына ўвяла рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Сербіяй


Вайскоўцы патрулююць памежныя раёны на поўдні краіны, спрабуючы стрымаць наплыў імігрантаў.

Рашэнне аб увядзенні надзвычайнага становішча было прыняў ўрадам, паведаміў 15 верасня прадстаўнік вугорскага Кабінету міністраў Золтан Ковач.

Вугорскі ўрад дапускае магчымасць размяшчэння вайсковых падраздзяленняў на поўдні краіны. Жаўнеры будуць дапамагаць мясцовым праваахоўнікам ажыццяўляць патруляванне мяжы.

Уначы Вугоршчына цалкам заблакавала мяжу з Сербіяй, уздоўж якой усталявалі ўмацаванні з калючага дроту і вайсковыя патрулі з бронетэхнікаю, перадае interfax.by.

Цяпер за незаконнае перасячэнне вугорска-сербскай мяжы імігрантам пагражае крымінальны пераслед і турэмнае зняволенне.

Міністры ўнутраных спраў чальцоў ЕЗ на экстранай сустрэчы ў Бруселі не змаглі ўзгадніць квоты па прыёме ўцекачоў. Гаворка ішла аб размеркаванні 120 тыс. бежанцаў паміж краінамі Еўразвязу, піша bbc.com.

ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.by

Стужка навінаў