Вольныя выбары ў М’янме


Лідарка партыі «Нацыянальная ліга за дэмакратыю» Аўн Сан Суў Чы пасля галасавання на парламенцкіх выбарах. Гэта першыя за 25 гадоў вольныя выбары ў М’янме, якой кіруе вайсковая хунта. 8 лістапада, горад Янгон.

Выкарыстоўваючы вучэнні Магатмы Гандзі і Марціна Лютэра Кінга, а таксама будысцкія канцэпцыі, Аўн Сан Суў Чы занялася палітыкай з мэтай дэмакратызацыі ўлады. У 1988-ым Аўн Сан Суў Чы заснавала «НЛД», але ўжо праз некалькі месяцаў была арыштаваная. Ёй прапаноўвалі вызваленне, калі яна пакіне краіну, але Аўн Сан Суў Чы адмовілася. Праваабаронца правяла пад хатнім арыштам 15 гадоў. Яна атрымала Нобэлеўскую прэмію міру і прэмію Сахарава ад Еўрапарламенту. Была вызвалена ў лістападзе 2010 года дзякуючы намаганням ААН.

ДД; фота: Soe Zeya Tun/Reuters

Глядзі таксама
Каментары