Волчака хочуць пакараць у трэці раз за Марш абураных беларусаў


У Фрунзенскім раённым судзе сталіцы разглядаюць справу, звязаную з першым пратэстам недармаедаў.

Юрыста Алега Волчака ўжо трэці раз спрабуюць пакараць за ўдзел у Маршы абураных беларусаў, які адбыўся 17-га лютага.

Напярэдадні акцыі Волчак заяўляў у нашым эфіры, што «дапамагчы адмяніць дэкрэт змогуць дапамагчы толькі вулічныя акцыі». Гэтак, у прынцыпе, і атрымалася: пасля серыі «Маршаў недармаедаў» ўлады прыпынілі спагнанне падатку да канца года.

21-га сакавіка кіраўніка праваабарончага цэнтру «Прававая дапамога насельніцтву» асудзілі на 13 содняў арышту, але засадзіць Алега Волчака не ўдалося – праваабаронца быў у Кіеве, дзе і зарэгістраваная ягоная арганізацыя.

Алег Волчак называе гэтыя суды пераследам.

Гэта помста за Дэкрэт №3, за тое, што наша арганізацыя паўтара года вядзе працу па гэтай праблеме, – заяўляе Волчак.

Пасля скаргі Алега Волчака Гарадскі суд адправіў справу на паўторны разгляд. 2-га траўня адбылося чарговае паседжанне, на якое не запрасілі ні падсуднага, ні адваката, ні нават сведкаў-міліцыянтаў. Аднак гэта не перашкодзіла яшчэ раз прысудзіць Алегу Волчак 13 содняў. Цяпер, пасля новай скаргі, справу разглядаюць трэці раз.

ДД

Стужка навінаў