Віцебскія журналісты просяць Шуневіча дапамагчы прачытаць «шыфроўкі» ад міліцыянтаў


Незалежныя журналісты з Віцебску Алена Шабуня і Вячаслаў Лазараў звярнуліся да міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча па дапамогу: ніхто не можа прачытаць паперу ад ягоных віцебскіх падначаленых. Вядзецца пра афіцыйныя лісты з Віцебскага РАУС.

Пратакол, які даслалі з Віцебскага РАУС

Міліцыянты склалі пратаколы з нагоды «незаконнага вырабу прадукцыі СМІ». Аднак акалічнасці справы ў дакуменце апісаныя настолькі неразборліва, што прачытаць тэкст немагчыма.

Ліст да Шуневіча

«Я нават не ўпэўненая, што гэты пратакол датычыцца мяне. У суправаджальнай паперцы напісана, што выканаўца Буруноў, там жа стаіць подпіс начальніка аддзелу (не пазначана якога) А.В.Іванова. Я мяркую, што ні Іваноў, ні Буруноў таксама не змогуць прачытаць тыя закаручкі, таму адаслала пратакол да Шуневіча», – патлумачыла журналістка Алена Шабуня.

Такі ж ліст з РАУС атрымаў сябра БАЖ Віцебскай філіі Вячаслаў Лазараў.

Алена Шабуня распавяла, што праз тэлефон яе выклікалі на разгляд справы ў Віцебскі раённы суд. Паседжанне мае адбыцца 16 сакавіка.

Крысціна Авакумава, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары