Віталя Рымашэўскага аштрафавалі на 400 долараў за інтэрвʼю ў Курапатах


Сустаршыню БХД аштрафавалі на 50 базавых велічыняў (1150 рублёў) за ўдзел у акцыі ў абарону Курапатаў. Такое рашэнне ў судзе Савецкага раёну Менску вынес суддзя Аляксандр Якунчыхін.

Рымашэўскі прысутнічаў у Курапатах 24 лютага, чым парушыў парадак правядзення масавай акцыі, гаворыцца ў пастанове.

Сам палітык кажа, што ў той дзень быў у лагеры абаронцаў вельмі нядоўга і ўжо пасля бойкі будаўнікоў з актывістамі. У Курапатах, паводле палітыка, «ён пагаварыў з некалькімі людзьмі, і даў каментар журналістам».

Нягледзячы на паказанні Рымашэўскага і сведкі-будаўніка, які бачыў Рымашэўскага падчас інтэрвʼю, палітыка прызналі вінаватым. Прысуджэнне штрафу, а не арышту Рымашэўскі звязвае з рэакцыяй Еўразвязу на беларускія падзе. Паводле падлікаў Рымашэўскага, кожная хвіліна ў Курапатах у той дзень каштавала яму каля $ 40.

Гэта ўжо другі штраф Рымашэскаму. 4 красавіка ён атрымаў штраф 1035 рублёў за «Марш абураных беларусаў».

Таксама 5 красавіка за Курапаты судзяць старшыню АГП Анатоля Лябедзьку.

ДР belsat.eu паводле БелаПАН

Стужка навінаў