Vinsent адказвае «Белсату»

video

Беларускамоўны рэпер лічыць недарэчным параўноўваць яго з Максам Каржом.

«Я пазітыўна стаўлюся да Максіма, усё-ткі знаёмыя даўно, яшчэ з часоў, калі я жыў у студэнцкім інтэрнаце, а Макс у дабітай здымнай кватэры на Пушкінскай. І я шчыра рады, што ён паспяховы артыст», – так рэагуе Vinsent на артыкул Belsat.eu «Хто лепшы – «Vinsent ці Макс Корж?»

Пытанне «хто лепшы» музыка лічыць недарэчным. І тлумачыць чаму.

«Давайце абмяркуем гэта, калі Максім выдасць альбом па-беларуску. Інакш, можаце мяне так жа паспяхова параўноўваць з кітайскім рэперам Джэй Чоу (вы ня ведаеце, а ён існуе) ці з якім-небудзь расейскім рэперам з умоўнай Астрахані. Мова ў рэпе, валоданне словам – гэта галоўны інструмент, а ў нас з Максімам на дадзены момант інструменты розныя», – піша Vinsent у Facebook.

Некалькі дзён таму выканаўца выпусціў кліп на песню «Жывы» з новага альбому «VIR». Канцэртная прэзентацыя кружэлкі адбудзецца 16 снежня ў Менску, сам альбом Vinsent абяцае выдаць яшчэ раней.

НМ, belsat.eu

Тэгі: ,
Глядзі таксама
Каментары