Відэа з дайвером, які адбіў атаку акулы, стала хітом у YouTube


Інтэрнэт-хітом стала відэа, дзе дайвер перадухіляе атаку акулы. Відэа было размешчана на YouTube 8 студзеня. За тыдзень яно набрала амаль 3,7 млн праглядаў.

Дэні Хенрыкс займаўся дайвінгам ля ўзбярэжжа на поўначы Аўстраліі. Раптам, літаральна на адлегласці метра ад сябе, дайвер убачыў бычыную акулу. Выратавацца ад драпежніка яму ўдалося дзякуючы хуткай рэакцыі: у момант атакі мужчына ўваткнуў гарпун у яе адкрытую пашчу.

Стужка навінаў