Вера для расейцаў даражэйшая за свабоду слова


Большасць расейцаў лічаць, што пачуцці вернікаў важнейшыя за свабоду слова. Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання, праведзенага Усерасейскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі, паведамляе «Бі-бі-сі».

68% рэспандэнтаў упэўненыя, што ў першую чаргу неабходна кіравацца прынцыпамі паліткарэктнасці і ветлівасці, а не правам на свабоду слова. 27% расейцаў не падтрымалі гэтую пазіцыю.

З абразамі пачуцця вернікаў сутыкаліся каля 5 % апытаных.

Абразлівымі для вернікаў рэспандэнты лічаць пэўныя выказванні ў адрас вернікаў (11%), насмешкі (па 5%), апаганьванне святынь (4%) і карыкатуры (3%).

З 2013 года абраза пачуццяў вернікаў у Расеі з’яўляецца крымінальным злачынствам. Апошні скандал, звязаны з пачуццямі вернікаў, адбыўся ў сакавіку 2015 года ў Новасібірску, дзе пастаноўка оперы «Тангейзера» выклікала незадаволенасць РПЦ.

Чытайце таксама: Палова расейцаў за цэнзуру ў інтэрнэце

ДР, belsat.eu паводле slon.ru

Стужка навінаў