Валянціну Быкаву пахаваюць на могілках у вёсцы Ваўчо Ушацкага раёну


Сястра Васіля Быкава Валянціна (злева) 

Паводле сваякоў, пахаванне адбудзецца пасля 12-й гадзіны.

Гэта была воля Валянціны Уладзіміраўны, каб яе пахавалі побач з мужам. Развітаньне пройдзе ў яе роднай хаце ў вёсцы Ваўчо.

Каля 8-й раніцы 4 ліпеня ў рэанімацыйным аддзяленні Віцебскага абласнога шпіталя пайшла з жыцця Валянціна Быкава, сястра славутага літаратара Васіля Быкава.

Валянціна Уладзіміраўна трапіла ў шпіталь 30-га траўня, пасля таго, як некалькі дзён яе лекавалі ва Ушацкім раённым шпіталі. Туды 89-гадовую жанчыну прывезла хуткая дапамога. 27 траўня на Валянціну Быкаву быў здзейснены напад, і яна звярнулася да лекараў.

У шпіталі ў спадарыні Валянціны дыягнаставалі пералом запясця правай рукі, левага пляча і некалькіх рэбраў з левага боку. Потым да гэтага дадалася посттраўматычная пнеўманія.

Валянціна Быкава не дажыла тры дні да свайго 90-годзьдзя.

Фота: nn.by

ЮВ, belsat.eu, паводле svaboda.org

Глядзі таксама
Каментары