Валерый Вакульчык: Найміты, якія ваююць на Данбасе, будуць асуджаныя


«Рана ці позна ім давядзецца адказваць», – цытуе БелаПАН словы кіраўніка КДБ, які даў адмысловую прэс-канферэнцыю журналістам.

«Калі ёсць доказы, што грамадзянін Беларусі бярэ ўдзел ва ўзброеным канфлікце як найміт, за грошы, то ён павінен несці адказнасць. Людзі забіваюць людзей. Як да гэтага можна ставіцца? Потым яны прыедуць сюды, маючы вопыт забіваць людзей. Трэба задумацца над гэтай праблемай, вырашаць яе».

Таксама Вакульчык даў справаздачу пра ўсіх шпіёнаў, здраднікаў радзімы і персонаў нон-грата за гісторыю існавання незалежнай Беларусі.

«За гады існавання незалежнай Беларусі тры чалавекі былі асуджаныя па артыкуле 258 Крымінальнага кодэксу (шпіянаж) і 11 чалавек – па артыкуле 356 КК (здрада дзяржаве). Толькі за апошні год такіх здраднікаў было чатыры. Персонамі нон-грата прызналі 10 дыпламатаў».

Апошняя шпіёнская справа з’явілася сёлета ў траўні. Тады затрымалі афіцэра выведкі замежнай дзяржавы – якой краіны, Вакульчык не ўдакладніў. Цяпер затрыманы ў Следчым ізалятары КДБ.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў