Вакарчук пра гібель Шарамета: Вольных духам забіваюць


Вядомы ўкраінскі музыка, лідар гурта «Океан Ельзи» адрэагаваў на забойства журналіста Паўла Шарамета, напісаўшы эмацыйны тэкст у «Twitter».

Падаем словы Святаслава Вакарчука ніжэй.

Пад уражаннем смерці Паўла… не мог не напісаць… З нас хочуць зрабіць грамадства рабоў… Вольных духам забіваюць, а большасць заганяюць у стойла невуцтва, беднасці і страху… нельга даць ім дасягнуць поспеху… кожны з нас, кожны, сваймі дзеяннямі ці сваім бяздзеяннем уплывае на вынік.

Праўда, якой бы яна ні была, здаровы сэнс, пастаяннае самаўдасканаленне, цяжкая штодзённая праца, наша гатовасць змагацца за свае правы і за правы сваіх суайчыннікаў, знаёмых і незнаёмых усё гэта вядзе іх дʼябальскі план у прорву.

Пакорлівасць абставінам, вера ў эфемерныя цуды, страх, вузкалобасць, нежаданне браць на сябе адказнасць за ўласны лёс – набліжаюць іх да поспеху.

Кім нам быць? Грамадствам вольных людзей або клеткай з рабамі? Гэта залежыць ад нас і толькі ад нас… не забывайце пра гэта! Дзеля памяці пра Паўла, дзеля памяці пра тысячы журналістаў, якія загінулі, і жаўнераў, студэнтаў і валанцёраў, дзеля тых, хто не баяўся ісці наперад… дзеля будучыні нашых дзяцей, дзеля нашага ўласнага шчасця…!!!!! Усё ў нашых руках!!!!

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў