Услед за турфірмамі гандляваць за валюту забаранілі запраўкам


З 2 сакавіка замежнікі могуць запраўляцца на беларускіх дарогах толькі за рублі.

Савет Міністраў і Нацбанк адмянілі пастанову ад 20 чэрвеня 2011 года, згодна з якой замежнікі разлічваліся за паліва выключна доларамі, еўра ці расейскімі рублямі. Цяпер усе аперацыі павінны адбывацца ў беларускай валюце.

У канцы студзеня Нацбанк заявіў пра намеры скараціць выкарыстоўванне валюты падчас разлікаў у Беларусі і «павысіць давер да нацыянальнай валюты да канца лютага». З 1-га сакавіка забаранілі карыстацца валютай турыстычным і страхавым арганізацыям. Новаўвядзенні не закрануць выкарыстоўванне валюты ў крамах бязмытнага гандлю, так званых «Duty Free», паведамляе БелТА.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў