Усевалад Чарназуб: Ёсць версія, што Нямцова забілі для «наездаў» на Кадырава

video

Інтэрвʼю з расейскім грамадскім актывістам і палітолагам Усеваладам Чарназубам.

https://www.youtube.com/watch?v=J26IxWPBTw8

«Белсат»: Крэмль афіцыйна абвесціў забойцаў Барыса Нямцова. Але хто зʼяўляецца замоўцам гэтага злачынства?

Усавалад Чарназуб: У Расеі зараз склалася такая сітуацыя, што мы дакладна не можам ведаць, хто замоўца і чаму было здзейсненая гэтае забойства. Усе сляды, відавочна, вядуць у Чачэнію. Для таго, каб у Расеі сталі вядомыя імёны замоўцаў, патрэбная карэнная змена сістэмы. Павінны адкрыцца архівы КДБ і ФСБ, каб мы ведалі, хто і што рабіў, якія існуюць сакрэтныя даносы Пуціну і гэтак далей. Мы павінны ведаць усю ўнутраную палітычную кухню альбо мы будзем проста гадаць.

«Белсат»: На вашую думку, каму было выгаднае гэтае забойства?

Усевалад Чарназуб: Адна з версіяў, што гэтае забойства стала повадам для сурʼёзных унутрыэлітных разборак.

Існуе версія, што датычная вялікая група спецслужбістаў і сілавікоў, якія змагаюцца з Рамзанам Кадыравым. І забойства Нямцова паслужыла такім нібы каталізатарам «наездаў» на Кадырава і нейкага ўнутранага перадзелу, нейкай вялікай сутычкі бульдогаў пад дываном.

«Белсат»: Як за гэты год змянілася сама Расея?

Усевалад Чарназуб: Расея працягвае набіраць гэты трэнд, які пачаўся пасля інаўгурацыі Уладзіміра Пуціна ў 2012 годзе. Тады была разагнаная акцыя на Балотнай, з-за якой я быў вымушаны зʼехаць з Расеі. І гэты трэнд усе збіраецца і збіраецца. Быў Крым, вайна, забойства Нямцова. Гэты трэнд разварочваецца ў бок нейкага ўсё большага варʼяцтва.

Інтэрвʼю цалкам – у відэа вышэй.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары