Уладзімір Някляеў: Захад найхутчэй адменіць санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGdU1Sb202anJLeG8lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Калі не сціснемся ў кулак, то прайграем Беларусь, падкрэсліў у размове з «Белсатам» беларускі апазіцыйны палітык Уладзімір Някляеў.

Учора, 9-га лютага, адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускай апазіцыі з палітычнымі дырэктарамі МЗС краінаў Вышэградскай групы, у якую ўваходзяць Чэхія, Вугоршчына, Польшча і Славаччына.

Беларускія апазіцыянеры перадалі для кіраўніцтва Еўразвязу дакумент, звязаны з палітычнай кампаніяй сёлетніх парламенцкіх выбараў у Беларусі, адзначыў «Белсату» палітык-апазіцыянер Уладзімір Някляеў. Паводле яго, у другую чаргу перададзены дакумент датычыць аднаўлення санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі з боку Еўразвязу.

«Сутнасць прапановы беларускай дэмакратычнай апазіцыі да кіраўніцтва Еўразвязу палягае на тым, што нашая першая палітычная задача – правесці ў Беларусі свабодныя, справядлівыя парламенцкія выбары, якія ёсць перадумовай далейшага палітычнага і эканамічнага развіцця. Каб правесці гэтак выбары, трэба змусіць улады, але іх угаворамі не змусіш. На іх можна ўздзейнічаць толькі ціскам. Паколькі санкцыя, якія б яны не былі, зʼяўляюцца інструментам ціску, мы лічым, што здымаць іх з беларускага рэжыму – рана», – падкрэсліў спадар Някляеў.

Апазіцыя агулам разумее, што Беларусь цяпер знаходзіцца ў вельмі складанай сітуацыі. «Разуменне гэтага ёсць, што калі не сціснемся ў кулак, то прайграем Беларусь», – заўважыў апазіцыянер.

Ён падкрэсліў, што еўрапейскія дыпламаты стрымана паставіліся да прапановаў беларускіх дэмакратычных дзеячаў. З падтэксту вынікала, што прадстаўнікі Вышэградскай групы настроеныя вырашаць пытанне дэмакратычных выбараў з цяперашнім кіраўніцтвам краіны, а не з апазіцыяй, якая паказала сябе слабой у апошніх палітычных кампаніях.

З дыпламатычнага адказу еўрапейскіх прадстаўнікоў Уладзімір Някляеў зразумеў, што санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі будуць найхутчэй адмененыя.

«Праблема санкцыяў – гэта сегментная палітычная праблема, гэта адзіны інструмент, які застаўся ў Еўразвязу на тое, каб неяк націскаць на рэжым, на Лукашэнку. Калі здымаюцца і гэтыя абмежаванні, то з якой ласкі Лукашэнка будзе рабіць выбары дэмакратычнымі і свабоднымі? Лукашэнка скажа сам сабе: калі яны мне абяруць парламент, то што я буду рабіць? Дык вось пытанне акурат палягае ў тым, каб абраць парламент. І гэта будзе першым крокам да нейкіх зменаў. Калі ўзнікне абраная палітычная апазіцыя ў парламенце, пачнецца тое, пра што ўвесь час кажа Еўразвяз, – нейкі дэмакратычны працэс, нейкае перафармаванне сістэмы», – звярнуў увагу спадар Някляеў.

На Захадзе мяркуюць, што санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі выкарыстоўвалася неаднойчы, але не далі нейкіх істотных вынікаў.

«Дык выбачайце, і ліберальная палітыка ўжывалася неаднойчы, але нічога не дала. Дакладней, дала, але каму? Калі яна пачалася ў 2008 годзе, то ў 2010 годзе яна дапамагла Лукашэнку захаваць уладу. Калі б не крэдыт Еўразвязу, Міжнароднага валютнага фонду, то невядома, як бы склалася палітычная і эканамічная сітуацыя на 2010 год. І невядома, якой бы была Плошча і невядома, дзе быў бы першы Майдан: у Кіеве ці Менску», – падкрэсліў беларускі палітык.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў