Улады хочуць праз ІП прадаваць прадукцыю прадпрыемства, што 2 гады працуе ў мінус


У Магілёве вырашаюць лёс «Вяснянкі», на складах якой сабралася прадукцыя за тры месяцы вытворчасці.

Па сутнасці некалі паспяховая швейная фабрыка зʼяўляецца неплацежаздольным прадпрыемствам.

Днямі старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Уладзімір Даманеўскі звярнуўся да прадстаўнікоў рэспубліканскіх органаў улады з просьбай пазначыць праблему, каб, нарэшце вырашыць далейшы лёс «Вяснянкі».

«Сёння дзяржава ідзе на вельмі сурʼёзныя і адказныя палітычныя меры адносна ўвозу тавараў з іншых краіны. Канкурэнцыі амаль не застаецца. Калі ласка, ідзіце да прадпрымальнікаў, дамаўляйцеся з імі прадавайце сваю прадукцыю. Калі гэтага не будзе – навошта «Вяснянка»? Нам трэбы вобласць карміць, развіваць», – заявіў падчас нарады Уладзімір Даманеўскі.

У пачатку лістапада «Белсат» распавядаў пра сітуацыю на «Вяснянцы». Тады на прадпрыемстве была ўведзеная 4-хдзёнка, рыхтаваўся продаж будынку фірмовай крамы, а некаторыя працаўнікі казалі пра заробкі, меншыя за 1,5 млн рублёў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў