Украінскія музыкі падтрымалі вайскоўцаў песняю «Вяртайся жывым»


Дуэт сёстраў Лэсі і Галі Тэлюнюк разам з гуртом «Kozak System» запісаў песню, прысвечаную тым, «хто цяпер у крывавым двубоі з Сусветным Злом».

«Першыя Героі XXI стагоддзя, першыя ўкраінскія сотні адчайных, бязвусых, бясстрашных, – сёння там, дзе чалавечае жыццё ў любы момант можа стаць марывам і вярнуцца дамоў толькі пахавальным лістом. Яны там, куды не далятаюць нашы стогны і крыкі. І толькі адзіным выратаваннем можа стаць нашая шчырая малітва за іх», – гаворыцца ў апісанні да песні на Youtube.

Музыкі падкрэслілі, што іхная песня акурат і ёсць тою малітваю, якой цяпер патрабуюць украінскія вайскоўцы, што ваююць за сваю Бацькаўшчыну.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў