Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў галадае другі месяц і не збіраецца здавацца


Стрыечная сястра Сянцова Наталля Каплан распавяла СМІ, што яго вазілі ў рэанімацыю. Цяпер ён знаходзіцца санчастцы.

«Здавацца ён не збіраецца. Паміраць ён не збіраецца. Але і адступаць ад умоў спынення галадоўкі таксама не збіраецца», – адзначыла Наталля Каплан.

Яна дадала, што 15 чэрвеня да яго паедзе адвакат.

Сянцоў, які адбывае 20-гадовы тэрмін у калоніі на Ямале, пачаў бестэрміновую галадоўку 14 траўня. Рэжысёр дамагаецца вызвалення 64 украінскіх палітвязняў, якіх утрымліваюць у Расеі ды анексаваным Крыме. Сябе Сянцоў у гэты спіс не ўключыў. Рэжысёр гатовы памерці, калі патрабаванні не выканаюць.

Расейскія ўлады інкрымінуюць рэжысёру «стварэнне на тэрыторыі Крыму тэрарыстычнай супольнасці». Сянцоў сваю віну не прызнаў і заявіў пра катаванні ў турме, назваўшы сваю справу сфабрыкаванай. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Сянцова палітвязнем і ініцыявала бестэрміновую акцыю падтрымання. Арышт Сянцова выклікаў абурэнне ў палітыкаў, дзеячоў культуры, праваабаронцаў па ўсім свеце.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў