У Львоўскай вобласці прайшлі ваенныя вучэнні для ўсіх ахвочых. Сярод тых, хто вызваўся паўдзельнічаць у зборах у лесе каля гораду Жыдачаў, была і 68-гадовая Кацярына Апалінар’еўна Білік, былая настаўніца ўкраінскага мовы і літаратуры.
Жанчына нароўні з маладымі хлопцамі бегала, вучылася збіраць і разбіраць зброю, цэліцца ва ўяўнага праціўніка і нават страляла пластыкавымі кулямі па мішэнях, распавёў «Камсамольскай праўдзе» адзін з арганізатараў вучэнняў.
Пазней і сама Кацярына Білік падзялілася ўраджаннямі.
«Я вельмі ўдзячная тым людзям, якія вучаць нашых сыноў і ўнукаў трымаць зброю. Я думала, што спатрэблюся – хоць абед тым байцам прыгатую. А гляджу – жанчыны ўзялі аўтаматы. Дык чаму б і мне не ўзяць?»
ДР, belsat.eu