Украінская лаянка ў Маскве. Што расейцы думаюць пра выбары ва Украіне?


За тым, што адбываецца ва Украіне, пільна сочаць з Масквы. Афіцыйны Крэмль абвесціў, што прызнае вынікі выбараў 26 кастрычніка. Але ў Расеі ўсё ўспрымаюць са сваймі асаблівасцямі, тым больш выбары ў краіне, з якой яна вядзе няхай і непрызнаную вайну. Маскоўскі журналіст Мумін Шакіраў зрабіў для «Белсату» адмысловы рэпартаж.

Праграма «ПраCвет» выходзіць на «Белсаце» кожную пятніцу а 21.45. Глядзець яе можна ў онлайнавай трансляцыі на нашым сайце, а пасля эфіру – у нашым архіве.

У нядзелю 26 кастрычніка ва Украіне будуць выбіраць дэпутатаў Вярхоўнай Рады. Усяго ў парламенцкіх выбарах удзельнічае 29 партый і грамадскіх рукаў.

На адно парламенцкае месца прэтэндуе 16 кандыдатаў. Агулам больш за 6,5 тыс. прэтэндэнтаў: 3 тыс. ідуць паводле партыйных спісаў, рэшта – у мажарытарных акругах.

Больш пра рыхтаванне выбараў ва Украіне – у поўным выданні праграмы «ПраСвет».

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў