Украінская артылерыя «адпомсціла» за абстрэл Аўдзееўкі


Сілы АТА нанеслі ўдар па Данецку. Сітуацыя на Данбасе абвастрылася. У горадзе Макееўка наспявае бунт. Людзі лічаць, што па іх стралялі мінамёты ДНР.



У выніку абстрэлаў Аўдзееўкі, дзе знаходзяцца пазіцыі ўкраінскай арміі, загінуў адзін жаўнер і бабуля з унукам. Адзін мужчына загінуў пад заваламі. У адказ на абстрэл украінская артылерыя нанесла ўдар па пазіцыях ДНР у Данецку. Некаторыя снарады даляцелі да цэнтральных раёнаў гораду. Ёсць ахвяры. Кіеў абвяргае інфармацыю, пра тое, што ўкраінская артылерыя страляла па жылых кварталах і называе абстрэл правакацыяй баевікоў, спасылаючыся на запіс перамоваў вайскоўцаў з самаабвешчанай рэспублікі.

Падчас брыфінгу ў Кіеве прадстаўнік Супольнага цэнтру па кантролю і каардынацыі (СЦКК) Андрэй Таран назваў абстрэл цэнтральных раёнаў Данецку падрыхтаванай правакацыяй. Паводле яго звестак, расейскі генерал Іванчук (прадстаўнік расейскага боку ў СЦКК) накіраваўся 18 ліпеня ў Данецк, каб вывезці місію АБСЕ у зону абстрэлу.

«Таран таксама адзначыў, што ўкраінскі бок у СЦКК неаднаразова прасіў расейскіх генералаў спрыяць адводу тэхнікі баевікоў з жылых раёнаў, аднак яны (жаўнеры ДНР – заўв. рэд.) працягваюць правакацыйныя абстрэлы з жылых раёнаў акупаваных гарадоў, што прыводзіць да адпаведнага агню ўкраінскіх ваенных па жылых раёнах», перадае словы Андрэя Тарана «Украінская праўда».

Паводле інфармацыі Facebook-суполкі «Свабодны Данбас», некаторыя жыхары Макееўкі (5 км. ад Данецка) сталі сведкамі таго, як баевікі абстрэльваюць горад.

 

В МАКЕЕВКЕ НАЗРЕВАЕТ БУНТ – ГОРОЖАНЕ УВЕРЕНЫ, ЧТО ИХ ОБСТРЕЛЯЛИ ТЕРРОРИСТЫ «В Макеевке тотальная паника, много людей …

Posted by Свободный Донбасс on Sunday, July 19, 2015



 

ОБСТРЕЛЯН ЦЕНТР ДОНЕЦКА. ИЗ ДОНЕЦКА (СВОДКА. ОБНОВЛЯЕТСЯ) «Ворошиловский. Люди бегут с парка кованых фигур», «С Набереж…

Posted by Свободный Донбасс on Saturday, July 18, 2015

18 ліпеня прарасейскія баевікі 8 разоў абстралялі ўкраінскія пазіцыі пад Марыупалем. 19 ліпеня пад абстрэл 120-міліметровых мінамётаў трапіў населены пункт Наватроіцкае.

Кіеў не верыць ДНР і ЛНР

Супрацоўнікі маніторынгавай місіі АБСЕ зафіксавалі адвод ваеннай тэхнікі ДНР і ЛНР ад лініі фронту, перадае lenta.ru.

Прадстаўнік адміністрацыі прэзідэнта Украіны па пытаннях аперацыі на Данбасе Аляксандр Матузянік наступным чынам пракаментаваў гэтую інфармацыю: «Усе заявы баевікоў пра тое, што яны там нешта адводзяць ці не адводзяць, не маюць пад сабой абсалютна ніякай глебы, таму што мы бачым, што пастаянна і практычна па большай частцы напрамкаў, яны абстрэльваюць нашыя пазіцыі», – цытуе выданне Аляксандра Матузяніка.

Прадстаўнік Супольнага цэнтру па кантролю і каардынацыі (СЦКК) Андрэй Таран заявіў 19 ліпеня, што Украіна вымушаная падцягнуць цяжкую тэхніку да лініі фронту на данецкім накірунку, каб «Аўдзееўку не сцерлі з твару зямлі».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў