«Украінцы жывуць лепш за беларусаў, навошта ім нападаць?» (апытанка ў Гомлі)


«Белсат» запытаўся ў гамельчукоў пра «пагрозу з поўдня», пра якую загаварыла Міністэрства абароны.

«Яны вельмі добра жывуць. Яны жывуць лепш, чым беларусы. Навошта ім нападаць?» – адказаў мужчына на пытанне «Белсату».

Яшчэ адзін гамяльчук, якога сустрэлі нашыя журналісты, адзначыў, што «ніколі ніводзін беларус не меў прэтэнзіяў да ўкраінцаў».

Напярэдадні на Ельшчыне, што мяжуе з Украінай, скончылі фармаваць штаб раёну тэрытарыяльнай абароны. Такія захады ў ведамстве тлумачаць «нарастаннем пагрозаў памежнай бяспекі» і кажуць пра «праверку сістэмы ўзмацнення аховы дзяржаўнай мяжы ў паўднёвым кірунку».

Стужка навінаў