Удзельніцу Маршу недармаедаў адпусцілі з псіхдыспансеру (абноўлена)


З 3 сакавіка Наталля Папкова знаходзілася ў лякарні. Актывістку затрымалі за тое, што яна не зʼявілася ў псіханеўралагічны дыспансер. Дзяўчына у знак пратэсту абвясціла галадоўку. Сёння яе адпусцілі.

26 лютага Наталля Папкова ўдзельнічала ў акцыі супраць дэкрэту № 3. 2 сакавіка ёй патэлефанавалі з дыспансера і прапанавалі абследавацца, бо на яе прыйшла папера з міліцыі, паведамляе сайт Абʼяднанай грамадзянкай партыі (АГП). Наталля вырашыла не ісці, бо баялася правакацыяў.

На наступны дзень, калі Папкова выйшла з хаты са сваёй сястрой, да іх падышлі двое міліцыянтаў і прапанавалі ёй прайсці з імі.

Актывістка АГП Людміла Захаранка паведаміла, што Папкову будуць трымаць у лякарні да панядзелка.

Папкова абвясціла галадоўку.

5 сакавіка ў Берасці запланаваны чарговы пратэст.

ЮВ, belsat.eu, паводле b-g.by

Стужка навінаў