У ЗША жанчыну звольнілі з працы за непрыстойны жэст аўтакалоне Дональда Трампа


50-гадовая Джулі Брыксман на ровары паказала «сярэдні палец» аўтакалоне Дональда Трампа, якая рухалася побач з ёй па дарозе ў штаце Вірджынія ў ЗША.

Здымак зрабіў фатограф, які знаходзіўся ў адным з аўтамабіляў калоны. Фота адразу ж стала папулярным у сацыяльных сетках і абмяркоўвалася ў эфіры тэлеканалаў ЗША. Працадаўца жанчыны, дзяржаўная кампанія Akima LLC адрэагавала на ўчынак сваёй супрацоўніцы звальненнем.

Як заявіла гераіня падзеяў, фотаздымак быў зроблены ў час, калі яна рухалася на працу ў панядзелак, то бок не знаходзілася пры выкананні сваіх прафесійных абавязкаў і мела права выказваць сваё асабістае стаўленне.

У сацсетках пачаўся флэшмоб у падтрымку Джулі Брыксман. «Трамп можа абражаць каго заўгодна і яго не звальняюць, а мы не?»

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў