У затанулай 100 гадоў таму расейскім падводным чоўне загінуў беларус з-пад Крынак


Парэшткі ўнтэр-афіцэра Лукі Кірэйчука ды іншых чальцоў экіпажу «Сома» ляжаць у чоўне, нядаўна выяўленым на дне Балтыйскага мора.

Таямнічае караблекрушэнне

Калі ў канцы ліпеня ісландскія вадалазы абвесцілі пра тое, што знайшлі ля берагоў Швецыі рэшткі падводнай лодкі з кірылічным надпісам на борце, першыя спекуляцыі пайшлі па ілжывым шляху. Няўжо гаварылася пра невядомую адзінку, якая ў мінулым годзе была паднятая па трывозе шведскім Каралеўскім вайсковым флотам, каб пасля знікнуць без слядоў?

Расейцы, на якіх упала падазрэнне ў правакацыі, адмаўлялі, што іх маракі працавалі там, але гэта зусім не супакоіла грамадства. Не выключана, што магло дайсці да чарговай трагедыі – у маштабе патанулага «Курску».

 

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Не «Курск», але «Сом»

Неўзабаве стала відавочным, што, хоць патанулая лодка сапраўды была расейская, гісторыя яе гібелі была іншай. І больш старой. Гэта была пабудавана ў 1901 годзе ў ЗША міні-субмарына, якую набылі расейцы і ў таямніцы даставілі ў Санкт-Пецярбург.

 

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Там у не меншай таямніца яна была мадэрнізаваная і накіраваная ва Уладзівасток – цягніком!

Там «Сом» паспяхова ваяваў з японцамі, дзе сярод іншага прымусіў уцякаць імперскі эсмінец.

Расейская прэса падае меркаванні экспертаў, якія сцвярджаюць, што, хутчэй за ўсё, японцы не ведалі, з якім супернікам маюць справу.

«Субмарына была састарэлай ужо падчас яе стварэння. Таму ўся завеса таямніцы пры яе мадыфікацыі была фікцыяй», – кажа кіраўнік аддзелу захоўвання інфармацыі Расейскага дзяржаўнага архіву Вайскова-марскога флоту Аляксей Емелін.

Да пачатку Першай сусветнай вайны карабель трапіў у Чорнае мора. Затым у Балтыйскім моры, дзе скончыў сваю службу. Нечакана і ў трагічных абставінах: «Сом» патануў, сутыкнуўшыся са шведскім караблём «Angermland». З ім патануў увесь экіпаж – два афіцэра і шаснаццаць маракоў.

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

У спісе чальцоў экіпажа, які апублікавалі расейскія газеты, гісторыя, якая прыпамінае падзеі стогадовай даўніны, звяртае ўвагу на адно імя:

Кірэйчук Лука Маркавіч, электрык, унтэр-афіцэр у першым рангу, на службе з 1912 года, нарадзіўся ў Крынскай воласці, Гродзенскага павету, Гродзенскай губерніі.

Крыньска ці Крынецка?

Што такога «крыньскага» можа быць у непасрэднай блізасці да Горадні – можа гэта горад Крынкі? Марэк Карнелюк, падляскі радаводца не меў ніякіх сумневаў. І пацвердзіў гэта дакументальна, пацвердзіўшы паходжанне і радавод унтэр-афіцэра з расейскай падводнай лодкі «Сом».

«У спісе споведзяў вернікаў Праваслаўнай Царквы ў Крынках у 1914 годзе ў горадзе Сямёнаўка пад загалоўкам:«26.мужскі» запісаны Лука Кірэйчук сын Марка і Ганны 26 гадоў», – дзеліцца сваім адкрыццём Карнелюк.

Вышэй запісаныя імёны абодвух бацькоў Лукі – 61-гадовы Марк і 51-гадовая Ганна.

 

[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]

З Крынкак на тры мора

Царскі марак, якая служыў на трох морах быў родам з вёскі Сямёнаўка пад Крынкамі на Сакальшчызне. Не варта яе блытаць з больш вядомай і таксама размешчанай амаль на мяжы цяперашняй Сямёнаўкай. Тая пасля вайны атрымала назву Сямёнаўка і дала назву штучнаму возеру Сямёнаўскаму, якое з’явілася на пераломе 80-90 гадоў.

Лёс Сямёнаўкі «у крыньскай воласці» быў іншы. Пасля вайны вёска апынулася ў Савецкім Саюзе, цяпер знаходзіцца ў бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці.

[vc_single_image image=”9″ img_size=”large”]

А дзякуючы архівам аж два гарады сённяшніх Падляшша і Горадні могуць запісаць у свой маляўнічы летапіс хоць і трагічны эпізод з агульнай для трох краін гісторыі – Расеі, Беларусі і Польшчы.

Магчыма гэта не апошняя версія. Рэшткі маракоў да гэтай пары знаходзяцца на патанулым караблі, які павінны выцягнуць са дна Балтыйскага мора. Невыключана, што пасля 100 гадоў вернік з Крынак, унтэр-афіцэр Лука Кірэйчук будзе пахаваны на радзіме.

І гэта не адзіны беларускі акцэнт марской гісторыі спакон веку. Сярод членаў экіпажа, якія паплылі ў апошні рэйс «Сома» было тры маракі з Магілёўскай губерні. Але іх гісторыя яшчэ чакае на свайго даследчыка.

 

ЦГ, belsat.eu/pl

 
Стужка навінаў