У Японіі шосты дзень шукаюць хлопчыка, якога бацькі ў якасці пакарання пакінулі ў лесе

video

7-гадовага хлопчыка пакінулі аднаго ў лесе, апранутага толькі ў футболку і джынсы. Ноччу тэмпература паветра ў гэтым раёне падае да 6-7 градусаў.

Пошукавая аперацыя ў лесе на поўначы японскай выспы Хакайда працягваецца вось ужо шэсць дзён. У ёй бяруць удзел каля 180 паліцыянтаў і добраахвотнікаў, аднак дагэтуль не ўдалося знайсці слядоў дзіцяці.

Бацькі хлопчыка звярнуліся ў паліцыю 28 траўня ды распавялі, што іхны сын згубіўся. Аднак потым прызналіся, што яны самі кінулі яго аднаго ў лесе. Такім чынам бацькі хацелі пакараць хлопца за тое, што той кідаў каменнымі ў машыны і людзей. Маці і бацька пакінулі дзіця на дарозе, а самыя адʼехалі аўтам. Праз некалькі хвілінаў яны вярнуліся, аднак хлопчыка на месцы ўжо не было.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары