У Воршы кветкі да помніку вызваліцелям ускладалі пад гімн «Слаўся, рускі цар» з оперы Глінкі


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=xSEsoZh2LMM”][vc_column_text]Мітынг, арганізаваны Аршанскім райвыканкамам, пачаўся ля помніка «Вызваліцелям Воршы». Сам мітынг быў даволі кароткі – 15 хвілін. Пасля вершаванай прамовы вядоўцы першым выступіў старшыня райвыканкаму Мікалай Лісоўскі. Потым слова далі прадстаўніку Савету ветэранаў, які падзякаваў выканкаму. Пасля завяршэння выступленняў былі ўручаныя кветкі ветэранам вайны.

Праз 15 хвілін мітынг быў абвешчаны закрытым і пачалося ўскладанне кветак да помніку, падае партал Orsha.eu.

Прадстаўнікі арганізацыяў і прадпрыемстваў Воршы па чарзе прыносілі кветкі пад музыку расейскага манархічнага гімна «Славься».

Музыку гэтага гімна напісаў Міхаіл Глінка да оперы «Іван Сусанін», пазнейзʼявіліся словы:

Славься, славься, нашъ Русскiй Царь!

Господомъ данный намъ Царь-Государь!

Да будетъ безсмертенъ твой Царскiй родъ,

Да имъ благоденствуетъ русскiй народъ.

Што, праўда, пазней зʼявіўся яшчэ адзін варыянт тэксту, без згадкі манарха і гэты гімн нярэдка стаў гучаць як альтэрнатыўны варыянт гімна Расеі:

Славься, славься, ты Русь моя,

Славься, ты русская наша земля!

Да будет во веки веков сильна

Любимая наша родная страна!

Прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі, якая лічыць сябе пераемніцай партыі бальшавікоў, што змагалася з манархіяй у Расейскай імперыі, таксама ўскладалі кветкі пад манархічную песню да помніка Савецкім войскам.

У 1514 годзе пад Воршай ваяры Вялікага Княства Літоўскага перамаглі войска Маскоўскай дзяржавы. Аршанская бітва – адна з найбуйнейшых бітваў на тэрыторыі Еўропы ў пачатку XVI ст. Перамога ў ёй дала Вялікаму Княству Літоўскаму магчымасць вярнуць захопленыя праціўнікам Дуброўна, Мсціслаў і Крычаў. Пасля бітвы да 1518 года не было значных набегаў маскоўскіх войскаў на беларускія землі.

МЯ, паводле orsha.eu

Стужка навінаў