У Віцебску згубілася дзяўчынка. Міліцыянты шукаюць яе бацькоў


Учора ў віцебскую міліцыю патэлефанаваў мясцовы жыхар і паведаміў, што на вуліцы Рэпіна каля пад’езда жылога дому знаходзіцца дзіцё без дарослых.

UPD! Бацькі знайшліся

Супрацоўнікі аддзелу крымінальнага вышуку пайшлі па дамах і паказвалі людзям фотаздымак дзіця. Адзін з мясцовых жыхароў пазнаў дзяўчынку і нават даў міліцыянтам нумар яе маці.

Чаму 30-гадовая віцяблянка адразу ж не патэлефанавала ў міліцыю, яна міліцыянтам не змагла патлумачыць. Маці кажа, што не падазравала, што дачка не дома. Напярэдадні яна пасварылася з мужам, выпіла і лягла спаць. Бацька дзяўчынкі ў гэты дзень не начаваў дома. Жанчына запэўнівае, што дзіцё самастойна выйшла на вуліцу. Цяпер справай займаюцца сацыяльныя службы.

ГА, belsat.eu паводле uvd.vitebsk.gov.by

Глядзі таксама
Каментары