У Ваўкавыску святары і чыноўнікі згуляюць у футбол


Міні-футбольны турнір праводзіцца ўпершыню ў рамках супрацы Ваўкавыскага райвыканкама і Гарадзенскай дыяцэзіі.

Удзел у ім возьмуць 9 каманд, кожная з якіх прадставіць раён Гарадзенскай вобласці. У складзе – святары і маладыя парафіяне, а таксама супрацоўнікі райвыканкамаў.

Абласныя ідэолагі вырашылі, што такі турнір паспрыяе «прапагандзе здаровага ладу жыцця і традыцыйных каштоўнасцяў».

Працягнецца ён два дні. Калі турнір сябе зарэкамендуе добра, яго зробяць пастаянным. Каманда-пераможца стане ўладальнікам пераходзячага кубку.

КА, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў