У Варшаве пратэставалі супраць судовай рэформы


фота Gazeta Wyborcza

У Варшаве ў суботу, 15 ліпеня, некалькі сотняў чалавек выйшлі да прэзідэнцкага палаца на акцыю пратэсту супраць судовай рэформы.

Пра гэта паведамляе Gazeta Wyborcza.

На дэманстрацыю, арганізаваную левай апазіцыйнай партыяй «Разам», людзі прыйшлі з транспарантамі «Хочам вета» і «Ганьба».

Дэманстранты патрабавалі ад прэзідэнта Анджэя Дуды накласці вета на законапраект, які дазваляе дэпутатам і кіраўніку Мінюста прызначаць суддзяў без кансультацыі з судзейскімі коламі.

Дэманстрацыі супраць судовай рэформы запланаваны ў Варшаве і на нядзелю.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары