У цісканіне ў Мекке загінулі больш за 450 паломнікаў


У Саудаўскай Аравіі ў Мекке адбылася трагедыя. Падчас цісканіны ў натоўпе паломнікаў загінулі каля 450 чалавек. Яшчэ прыблізна 450 асобаў атрымалі траўмы, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Шпіталізаваныя 197 чалавек, 66 з іх – жанчыны. 16 чалавек – у крытычным стане.[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=OEIHGrBL4pM”][vc_column_text]У хаджы ў Мекку прымаюць удзел больш 2 млн чалавек. Штурханіна і цісканіна падчас хаджу здаралася неаднаразова. У 1990 годзе ў адным з тунэляў каля Меккі падчас цісканіны загінулі больш за 1400 чалавек.

ЮВ, belsat.eu, паводле BBC[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў