У цэнтры Менску заспявалі «Магутны Божа» Наталлі Арсенневай

video

Верш-малітву заспявалі падчас працэсіі Божага Цела ў Менску.

28 траўня менскія каталікі прайшлі вуліцамі сталіцы з працэсіяй Божага Цела. Шэсце распачалося каля касцёла Святога Роха на Залатой Горцы, прайшло па праспекце Незалежнасці праз плошчу Перамогі, Кастрычніцкую плошчу і плошчу Незалежнасці да галоўнай каталіцкай святыні Менску.

Каля касцёлу імя Найсвяцейшай Панны Марыі вернікі заспявалі «Малітву» Наталлі Арсенневай, больш вядомую як «Магутны Божа».

У 1947 годзе кампазітар Мікола Равенскі паклаў «Малітву» на музыку, пасля чаго «Магутны Божа» стаў для беларускага эмігранцкага руху сапраўдным рэлігійным гімнам.

ДД; відэа – Павел Саламазаў / Фэйсбук

Глядзі таксама
Каментары