«У труне мы бачылі вашыя падаткі» – флэшмоб ад грамадзянскай кампаніі «Zмена»


Павел Вінаградаў са сваймі паплечнікамі прынёс труну на прыступкі Інспекцыі падаткаў і збораў Менску.

На дамавіне быў надпіс на расейскай мове: «У труне мы бачылі вашыя падаткі».

Нагодай для акцыі сталі «варʼяцкія» падаткі, якія апошнім часам спрабуюць увесці ў Беларусі, распавёў Павел Вінаградаў «Белсату».

«Доўгі час я вымушана пражываў у Беразіно. І вось я вярнуўся, спадзяюся, «Zмена» будзе больш-менш рэгулярна нешта рабіць. Абстаноўка ў краіне пагаршаецца з кожным днём, то бок нагоды для акцыяў ёсць. Дзякуй, што дзяржава не забываецца пра нас і падкідвае ідэі для новых акцыяў», – адзначыў актывіст.

Акцыя кампаніі «Zмена» з труной – першая за паўтара года. Лідара кампаніі Паўла Вінаградава арыштавалі ў 2010 годзе, пасля Плошчы, а затым асудзілі на 4 гады зняволення. 14 верасня 2011 года актывіста вызвалілі паводле ўказу аб памілаванні, падпісанага Лукашэнкам.

Актывіст жыў у Беразіно з канца снежня 2014 года да 25 кастрычніка мінулага года – З канца снежня 2014-га да 25 кастрычніка 2015 года хлапец жыў у Беразіно – пакуль з яго не знялі прэвентыўнага нагляду. Павел Вінаградаў сцвярджае, што, калі б не зʼехаў з Менску, праваахоўнікі маглі зрабіць яго «паліталкаголікам» і змясціць у ЛТП, бо часта затрымлівалі, у тым ліку нібыта ў стане алкагольнага апʼянення. Менавіта з гэтай прычыны актывіст часова пакінуў сталіцу.

У леташнім лістападзе ў эфіры «Белсату» Павел Вінаградаў распавёў, што збіраецца выйсці з «Гавары праўду».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў