У Сірыі забілі брытанку, якая ваявала за ІД разам з 12-гадовым сынам


Жанчыны ў складзе ІД, ілюстратыўнае фота

Грамадзянка Брытаніі Салі Джонс па мянушцы Белая Удава, якая ваявалі ў шэрагах «Ісламскай дзяржавы» у Сірыі, былі ліквідаваная падчас атакі амерыканскага беспілотніка ў горадзе Рака. Пра гэта паведамляе Times.

«Здагадка, што Салі Джонс і яе сын мёртвыя, відавочна, дакладная», – цытуе выданне крыніцу ў брытанскім урадзе. Адзначаецца, што разам з Джонс загінуў яе 12-гадовы сын. За лёсам брытанкі ўсе апошнія гады сачыла MI-6, знешняя выведка Злучанага Каралеўства.

Па інфармацыі выдання, вайскоўцы ЗША нанеслі ўдар, калі Джонс спрабавалі бегчы з Ракі, якая знаходзіцца ў аблозе.

Пра гісторыю Белай Удавы ў ліпені гэтага года распавяла агульнаарабская газета Аль Хайят. Паводле яе звестак, чатыры гады таму 45-гадовая маці дваіх дзяцей, якая выступала ў складзе рэп-гурта Krunch ў графстве Кент, выйшла замуж за мусульманіна з Бірмінгема. У Сірыі Салі Джонс стала памочніцай свайго мужа Джунейда Хусэйна, які, як аказалася, займаў пасаду галоўнага вярбоўшчыка ІД у краінах Еўропы і спрычыніўся да падрыхтоўкі як мінімум 12 тэрактаў.

Джонс ўзяла з сабой у Ракку малодшага сына Джо Дыксана. Яе муж два гады таму быў знішчаны амерыканскім беспілотнікам. Салі абяцала адпомсціць за Джунейда і стаць першай брытанкай-смяротніцай. Пазней яна абвясціла, што ўзначаліла групу дыверсантаў, якія планавалі серыю тэрактаў на Захадзе.

КА, belsat.eu

Тэгі: , ,
Глядзі таксама
Каментары