У Санкт-Пецярбургу каля бібліятэкі выбухнула невядомае прыстасаванне. Падлетак страціў руку


У паўночнай сталіцы Расеі каля адной з гарадскіх бібліятэк выбуховае прыстасаванне спрацавала ў руках у падлетка.

Паводле папярэдніх дадзеных, хлопец спрабаваў разабраць «невядомы прадмет». Ён атрымаў траўмы абодвух рук. Хлопца даставілі ў дзіцячы шпіталь. Дактарам прыйшлося ампутаваць адну руку. Юнак у шокавым стане. Пацярпелы – 17-гадовы студэнт Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага тэхналагічнага інстытуту.

Інфармацыя пра здарэнне ад праваахоўных органаў або ўладаў гораду пакуль няма.

ДР belsat.eu 

Стужка навінаў